Ва ўсім свеце святкуюць Дзень мужчын

5 ноября 2016

Сваё свята адзначае сёння моцная палова чалавецтва. Вось ужо 16 гадоў запар у першую суботу лістапада ва ўсім свеце святкуюць Дзень мужчын. У 2000 годзе ініцыятарам свята стаў на той момант ужо экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, а ідэю падтрымалі ў шэрагу міжнародных арганізацый, але Сусветны дзень мужчын так і не быў зацверджаны афіцыйна.

Расказвае Дзіяна Равякова: Гэты дзень Анатоль Гаўрылаў чакаў цэлых восем месяцаў. Пасля 8 Сакавіка яны з жонкай дамовіліся, што абавязкова адзначаць мужчынскае свята. Праўда, сёння кветкі ад жонкі Анатоль не атрымаў, затое нацешыўся прыгатаванай спецыяльна для яго любімай стравай.

І яшчэ адзін падарунак Анатоль робіць сабе ўжо сам. У гэты Мужчынскі дзень ён адпраўляецца туды, дзе можна сустрэць толькі мужчын, - у барбершоп. Гэта запатрабаваныя сёння моцнай паловай мужчынскія цырульні.

Для жанчын не заўсёды так важна: з барадой або без, галоўнае - дагледжаная знешнасць. Пры гэтым з ноткай брутальнасці.

Яшчэ ў модзе спорт, дарэчы, паводле апошніх звестак Белстата, кожны чацвёрты прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва ў Беларусі аддае час менавіта фізнагрузкам. Псіхолагі пацвярджаюць, усё часцей нашы мужчыны маюць хобі, і не толькі спартыўныя. Ствараюць сям'ю беларусы ў прамежку ад 25 да 29 гадоў - кожны чацвёрты жэніцца менавіта ў гэтым узросце.

Псіхолагі таксама зважаюць на розум сучаснага мужчыны.

Віншаванні па ўсім свеце сёння атрымліваюць тры мільярды і амаль восемсот мільёнаў мужчын, і гэта, паводле падлікаў спецыялістаў, большая частка ўсяго чалавецтва. Жанчын на нашай планеце менш на восем дзясятых працэнта. Дарэчы, у Беларусі сітуацыя зваротная. Слабы пол пераважае над моцным з розніцай на 7%.

І ўжо ў гэтым месяцы будзе яшчэ як мінімум адна падстава пацешыць нашых мужчын увагай і падарункамі. Павіншаваць іх з Міжнародным мужчынскім днём, яго штогод ва ўсім свеце адзначаюць 19 лістапада.