У Палацы Незалежнасці беларусы пакідаюць часцінку душы і сэрца

22 октября 2023

Аўтамат Калашнікава, які быў у руках у Прэзідэнта Беларусі пасля падзей 2020 года, - адзін з самых папулярных экспанатаў музея ў Палацы Незалежнасці. А эксклюзіўнае месца, дзе ад здымка ніхто не адмовіцца, - каля прыёмнай Прэзідэнта. 

Існуе легенда, што аднойчы людзі, якія прыехалі на экскурсію ў палац, рабілі фота ў момант, калі Аляксандр Лукашэнка быў за рабочым сталом.

Праўда гэта ці выдумка, сказаць цяжка, але адно можна сказаць дакладна: каля прыёмнай кіраўніка дзяржавы патрымацца за ручку дзвярэй і ў галаве адрэпеціраваць фразу "Аляксандр Рыгоравіч, можна?" выбудоўваюцца чэргі. Гэтае топавае месца для фота.

Што першым бачаць госці ў Палацы Незалежнасці, дзе захоўваюцца падарункі і як праходзяць экскурсіі? Кацярына Круталевіч ведае адказ (гл. відэа).