Усебеларускі народны сход - асноўныя кірункі развіцця Беларусі

16 декабря 2020
У краіне працягваецца падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. Маштабны форум падвядзе вынікі мінулай пяцігодкі. Але галоўнае - вызначыць стратэгію далейшага развіцця краіны на гады наперад. Падрыхтоўцы народнага веча  ўпершыню ў гісторыі форумаў  папярэднічала праца дыялогавых пляцовак. Яны далі магчымасць правесці зрэз меркаванняў літаральна ў кожным рэгіёне -  адчуць, чым  жывуць беларусы. Толькі такім чынам па ўсёй краіне  сабралі каля 10 тысяч ініцыятыў - ад прынцыповых пытанняў  рэформаў да практычных прапаноў сацыяльнай абароны або эканамічнага развіцця. Куратарамі гэтай працы стаў дэпутацкі корпус. Парламентарыі былі і ўдзельнікамі дыялогу, і выступалі яго мадэратарамі. І сёння перад чарговым пасяджэннем сесіі мы спыталіся аб прамежкавых выніках падрыхтоўкі да Усебеларускага сходу і чаканнях ад форуму.