Уладзімір Навіцкі сёння адзначае 65 гадоў! Віншуем!

8 мая 2019
Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Уладзімір Навіцкі, наш калега сёння адзначае 65 гадоў! З 1982 года і да распаду Савецкага Саюза ён каменціраваў хатнія матчы мінскага "Дынама" для цэнтральнага тэлебачання і, нягледзячы на прапановы, якія паступалі, адмаўляўся ад пераезду ў Маскву - у Астанкіна. За 38 гадоў працы ў Белтэлерадыёкампаніі ён з месца падзей асвятляў 12 Алімпіяд. Выступаў у ролі не толькі каментатара, але і аператара, перакладчыка, аўтара праектаў "Ёсць толькі імгненне" і "Спорт, спорт, спорт". 

Дзеля працы на тэлебачанні вывучыў беларускую мову, кінуў працу інжынера і без сувязяў стаў зоркай савецкай і беларускай спартыўнай журналістыкі! Сюжэт пра Уладзіміра Навіцкага глядзіце сёння ў праекце "Спорт-кадр" на "Беларусь 5" у 11:50 і ў "Панараме" на "Беларусь 1".