Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім раёне

27 марта 2015

Новая рэдакцыя Дырэктывы Прэзідэнта № 2 - аб мерах па дэбюракратызацыі дзяржапарата абавязвае чыноўнікаў быць яшчэ бліжэй да праблем простых людзей, - такі пункт гледжання выказаў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Уладзімір Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцкім раёне. Гучалі пытанні прыватызацыі жылля, газіфікацыі малых населеных пунктаў.

Работу са зваротамі грамадзян у Докшыцкім раёне Уладзімір Андрэйчанка ацаніў станоўча. Большая колькасць скарг вырашаецца на месцах.