Вінаваты ў генацыдзе - Вярхоўны Суд Беларусі вынес прысуд карніку і апошняму забойцу Хатыні Уладзіміру Катруку

18 марта 2024

18 сакавіка 2024 года адбыўся беспрэцэдэнтны выпадак у сусветнай працэсуальнай сістэме. Вярхоўны Суд Беларусі вынес прысуд у дачыненні да нацысцкага ката са 118-га ўкраінскага паліцэйскага батальёна Уладзіміра Катрука. Карнік вядомы як апошні забойца Хатыні. Масавыя забойствы старых, жанчын і дзяцей фашыст ўчыняў не толькі ў Хатыні. Ён датычны да спалення дзясяткаў беларускіх сёл, вінаваты ў генацыдзе. Наша краіна прадэманстравала сусветнай супольнасці няўхільнасць пакарання за злачынствы, па якіх няма тэрміну даўнасці, нават калі абвінавачваных няма ў жывых. Пра гістарычную справядлівасць расказала Алена Борматава (гл. відэа).