Вясновае надвор'е парадуе беларусаў у гэтыя выхадныя

15 февраля 2019

Днём будзе да плюс 7, а па поўдні і да 10 цяпла. Уначы і раніцай месцамі галалёд і туман. Па словах сіноптыкаў, такі тэмпературны фон характэрны для канца сакавіка.

У пачатку наступнага тыдня захаваецца вясновы характар надвор'я днём, а ўначы трохі ўзмоцняцца маразы.