Вясновае цяпло ў выхадныя часова адступіць

17 марта 2017

У прагнозах - дождж, туман і нават мокры снег. У суботу ноччу каля 0, раніцай на дарогах галалёдзіца. Удзень тэмпература да 6 цяпла. У нядзелю ападкі захаваюцца і да плюс 5. Ва ўмовах складанага надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі і прытрымлівацца бяспечнай дыстанцыі. Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца і на пачатку наступнага тыдня. Цяпло вернецца з серады.