Вясенняе папаўненне

17 мая 2016

У Мінскім заапарку нарадзіліся новыя гадаванцы: дзіцяня муфлона і пяць камерунскіх казлянят. Муфлон - адзіны дзікі баран Еўропы, яго адрозніваюць масіўныя закручаныя рогі. Малы адчувае сябе выдатна - сілкуецца малаком маці і хутка набірае вагу. Побач - на кантактнай пляцоўцы заапарка - падрастаюць і пяць камерунскіх казлянят. Мянушкі нованароджаным пакуль не прыдумалі, але супрацоўнікі заапарка заклікаюць усіх, хто жадае, прапаноўваць свае варыянты.

Разам з нованароджанымі зараз у заапарку жывуць чатыры муфлоны, таму вядуцца перамовы наконт перадачы аднагадовага дзікага барана Жлобінскаму гарадскому заалагічнаму парку.