Вялікі пост пачынаецца сёння ў католікаў

18 февраля 2015

Па традыцыі ў гэты дзень ва ўсіх храмах падчас службы здзяйсняецца абавязковы рытуал: галовы вернікаў пасыпаюцца попелам у знак скрухі і пакаяння. Дарэчы, попел – гэта спаленыя мінулагоднія галінкі вярбы. Імі вернікі віталі Хрыста падчас Вербнай нядзелі.

На працягу перадвелікоднага посту касцёл раіць не столькі адмаўляцца ад ужывання мясной ці тлустай ежы, колькі ачышчацца духоўна – праз споведзь, малітву і разважанне над Святым Пісаннем. У такім выпадку вернікі належным чынам падрыхтуюцца да Вялікадня, які сёлета прыпадае на 5 красавіка.