Вядучыя вучоныя аб ролі лясоў і балот на Міжнародным маладзёжным экалагічным форуме ў Мінску

24 мая 2022

Экалагічнае выхаванне, рацыянальнае прыродакарыстанне і перапрацоўка тэхнагенных адходаў. Сталіца прымае Міжнародны маладзёжны экалагічны форум. Сярод удзельнікаў - студэнты, магістранты, маладыя вучоныя і выкладчыкі профільных універсітэтаў Беларусі і Расіі. У праграме лекцыі ад вядучых вучоных аб ролі лясоў і балот. Беларускаму боку ёсць што прадэманстраваць. Напрыклад, вучонымі тэхналагічнага ўніверсітэта сумесна з вядучымі машынабудаўнічымі прадпрыемствамі краіны распрацавана і паспяхова асвоена  лінейка айчынных лясных машын. Распрацаваны новыя метады і біялагічныя прэпараты для аховы лясных насаджэнняў ад шкоднікаў. Сумесна з лясгасамі краіны актыўна ўкараняюцца і перадавыя IT-тэхналогіі. 

Ужо сёння на базе Негарэльскай доследнай лясной гаспадаркі для ўдзельнікаў форуму праходзяць практычныя і экскурсійна-адукацыйныя заняткі. Студэнты абмяркуюць  экалагічную адукацыйную дзейнасць, стварэнне прыродных турыстычных аб'ектаў і нават пазмагаюцца за званне «Лепшы паляўнічы». Таксама для ўдзельнікаў правядуць майстар-клас па выкарыстанні беспілотнай і касмічнай тэхнікі для ацэнкі стану лясоў і прыродных аб'ектаў.