Вадзім Дзевятоўскі ў праекце "Буйным планам"

30 июня 2015

Цана алімпійскага медаля - два гады ў арбітражным судзе. Вадзім Дзевятоўскі - сярэбраны прызёр Гульняў у Пекіне. Што стаіць за кулісамі прэстыжных турніраў? Навошта кідальніку молата дэпутацкае крэсла? І чаму пасля прафесійнага спорту не сумна ў вялікай палітыцы? Пра рэканструкцыю стадыёна "Дынама", зарплаты трэнераў і сусветныя першынствы ў Беларусі ў праекце "Буйным планам" распавядзе спартсмен, дэпутат і кіраўнік Федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Сёння пасля "Панарамы".