У Жодзіне для людзей паважанага ўзросту супрацоўнікі МНС падрыхтавалі незвычайны фестываль

17 июля 2019

Іспыт на веданне правілаў пажарнай бяспекі сёння здалі "студэнты 50+". У Жодзіне для людзей паважанага ўзросту супрацоўнікі МНС падрыхтавалі незвычайны фестываль. Падчас практычных заданняў каманды - а ўдзельнічалі два дзясяткі чалавек - запраўлялі аўтацыстэрны, гулялі ў пажарны боўлінг, спаборнічалі ў брэйн-рынгу, а пасля асноўныя правілы бяспекі рыфмавалі ў аўтарскія песні і прыпеўкі.

Такія прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца ў кожным раёне Мінскай вобласці. І безумоўна, даюць магчымасць не разгубіцца ў надзвычайнай сітуацыі.