У выхадныя ў Беларусі будзе дажджліва і халаднавата

17 марта 2017

У Беларусі дажджліва, ветрана і халаднавата будзе ў гэтыя выхадныя. Ападкі чакаюцца ў большасці раёнаў краіны. Тэмпература паветра ў нядзелю панізіцца да плюс 6. Такім жа няўстойлівым будзе надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня. Аднак з серады ападкі спыняцца. І стане больш цёпла - да 15 з плюсам.