Ва Узброеных сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці

11 апреля 2014

Ва Узброеных сілах Беларусі працягваецца праверка боегатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў. Галоўная іх мэта - якаснае выкананне задач у вызначаныя тэрміны. Напярэдадні 465-я ракетная брыгада заклікала вайскоўцаў з запасу. А падраздзяленні 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады зрабілі марш у раён Барысаўскага палігона.


А вось для падраздзялення з саставу 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады задача ўскладнялася не толькі аўтамабільным, але і чыгуначным маршам. Такая перагрупоўка сіл - даволі складаны этап, дзе асабісты склад атрымае вопыт па пагрузцы-разгрузцы ваеннай тэхнікі.