У Валожыне сёння прадставілі гуманітарныя праекты вобласці

11 декабря 2018

Больш за ўсё - у сацыяльнай сферы. Гэта праекты па працаўладкаванні і адаптацыі інвалідаў, стварэнні сямейных цэнтраў, захаванні прыродных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў. На абласным семінары абмеркавалі станоўчыя вынікі ўжо рэалізаваных праектаў на прыкладзе Валожына, дзе за кошт замежных грантаў працягваецца стварэнне безбар'ерных умоў. Таксама разгледзелі механізмы прыцягнення інвестыцый і фінансавай гуманітарнай дапамогі.

Лепшыя праекты ад Мінскай вобласці будуць размешчаны на нацыянальным інтэрнэт-партале ў раздзеле "Гуманітарнае супрацоўніцтва".