У Віцебскай вобласці легкавік збіў мядзведзя

20 октября 2020

У Cетцы з'явілася відэа ДТЗ, на якім легкавік насмерць збівае мядзведзя. Як удакладнілі ў МУС, пад Шумілінам ля вёскі Мазекі касалапы раптам выйшаў на дарогу і трапіў пад колы аўтамабіля БМВ, якім кіраваў жыхар Наваполацка. Вадзіцель не пацярпеў. З боку праваахоўных органаў да мужчыны прэтэнзій няма, паколькі ён не пакінуў месца ДТЗ.