У Віцебску запалілася імянная зорка Філіпа Кіркорава

16 июля 2020
Сёння на плошчы лаўрэатаў у Віцебску запалілася імянная зорка Філіпа Кіркорава. На  цырымонію прыйшла вялізная колькасць прыхільнікаў артыста. Упершыню на сцэну "Славянскага базару" Кіркораў выйшаў у 1994 годзе. Артыст не раз збіраў поўныя залы Летняга амфітэатра. За час правядзення фестывалю ён даў 6 сольнікаў у Віцебску. Алея зорак была закладзена ў 2009 годзе. Тут размешчаны квадраты з імёнамі ўладальнікаў і годам уручэння прэстыжнай прэміі Прэзідэнта "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". За гады фестывалю алея ператварылася ў плошчу зорак. Уладальнікамі ўзнагароды станавіліся Эдзіта П’еха, Леў Лешчанка, Ала Пугачова, Сафія Ратару, Аляксандра Пахмутава, Валерый Лявонцьеў, Надзея Бабкіна і  іншыя знакамітасці. Першым лаўрэатам узнагароды ў 2005 годзе стаў расійскі кампазітар Андрэй Пятроў.