У Віцебску абмеркавалі пытанні развіцця рэгіёна

19 марта 2016

У "Славянскага базара" з'явіцца свая плошча зорак, а ў прыхільнікаў творчасці Марка Шагала - музей народнага мастацкага вучылішча, створанага калісьці самім маэстрам. Сёння кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання сумесна з уладамі вобласці разгледзелі пытанні развіцця рэгіёна, стварэння рабочых месцаў і будучыні Віцебска як культурнай сталіцы. Гаворка ішла аб выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па падрыхтоўцы да правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў. Сёлета яму спаўняецца 25 гадоў. Беларусаў і гасцей чакае насычаная праграма. Цікавіўся кіраўнік ведамства і ходам рэканструкцыі будынка, у якім выкладаў Марк Шагал. Тут у пачатку мінулага стагоддзя размяшчалася мастацкае вучылішча. Будынку плануюць вярнуць яго спрадвечнае прызначэнне. Зараз вядуцца перамовы аб набыцці за мяжой некалькіх палотнаў мастака.

Аляксандр Косінец, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Мы гаворым пра культуру. Культура - гэта і адукацыя, і здароўе, і паводзіны, і мараль, і арыентацыя нашага жыцця ў сучасных інфармацыйных умовах. Адным словам, гэта наш лад жыцця. Таму 2016 годам культура не заканчваецца. Звярнулі пільную ўвагу на будаўніцтва інтэрната Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Гэты інтэрнат на 500 месцаў. Будзе павялічана колькасць замежных грамадзян, якія на сённяшні дзень з вялікім задавальненнем едуць у нашу краіну для атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".

Абмяркоўвалася і развіццё фармацэўтычнай галіны. Ідзе будаўніцтва спецыялізаванага прадпрыемства, дзе плануецца выпуск 325 найменняў лекавых сродкаў. Наведаў Аляксандр Косінец і пляцоўку будучай віцебскай Сіліконавай даліны - філіяла Кітайска-беларускага "Вялікага каменя".