У Вярхоўным судзе сёння прайшла цырымонія ўручэння пашпартоў

17 марта 2014

Галоўны дакумент атрымалі выдатнікі вучобы, удзельнікі розных канферэнцый, пераможцы і прызёры спартыўных спаборніцтваў. Пашпарты падлеткам уручаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў.


Аляксандр Федарцоў, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі: Пашпарт - гэта рэальнае адчуванне свайго грамадзянства, прыналежнасці да Беларусі. Калі бярэш пашпарт, бачыш герб і сваё прозвішча, ты адчуваеш, што належыш да гэтай дзяржавы, ты грамадзянін гэтай рэспублікі.


Урачыстае ўручэнне прайшло ў рамках акцыі Мы - грамадзяне Беларусі. Яна прысвечана 20-годдзю Канстытуцыі.