У вучэннях у мінскім метро былі задзейнічаны каля 100 ратавальнікаў і звыш 20 адзінак спецтэхнікі

24 апреля 2019

Гараджан просяць не турбавацца! Гэтай  ноччу ратавальнікі адпрацоўвалі няштатныя сітуацыі ў мінскім метро. Паводле легенды вучэнняў, на перагоне  паміж станцыямі загарэўся вагон цягніка, пасажыры пад зямлёй  апынуліся сярод агню і ў дымавой пастцы. Гэта адны з самых цяжкіх умоў для выжывання. Работа па выратаванні была ўскладнена вялікай колькасцю пацярпелых. Байцы МНС адпрацавалі ўзаемадзеянне з дзяжурным персаналам падчас эвакуацыі людзей і ліквідацыі ўзгарання. Такія манеўры  ў Мінску праводзяцца штогод.

Аляксандр Котаў, начальнік пажарна-выратавальнай службы Мінскага метрапалітэна: "Кожны месяц мы адпрацоўваем сувязь, узаемадзеянне паміж адміністрацыяй і аб'ектам. Мы адпрацоўваем найгоршыя варыянты ліквідацыі падзей".

Вадзім Пліс, намеснік дырэктара Мінскага метрапалітэна па бяспецы: "Быў задзейнічаны ўвесь аператыўны, дзяжурны, увесь дзяжурна-дыспетчарскі апарат метрапалітэна, пункты аднаўленчых сродкаў, службы руху, рухомага складу, службы бяспекі. Увесь персанал, які адказваў за  працэс перавозкі пасажыраў".

У вучэннях былі задзейнічаны каля ста ратавальнікаў, работнікі сталічнай падземкі і звыш дваццаці адзінак спецтэхнікі.