Ва ўборачнай кампаніі аграрыям дапамагаюць вайскоўцы

31 июля 2018

Ва Узброеных сілах сфарміраваныя аўтамабільныя падраздзяленні. У Мінскай вобласці працуюць 16 машын, якія вывозяць збожжа. Дапамагаюць таксама ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. У некаторых гаспадарках, дзе задзейнічана тэхніка Мінабароны, яна вывозіць да 70 % збожжа.

Усяго ў перавозцы грузаў па ўсёй Беларусі задзейнічана больш за 100 вайскоўцаў. Гэта вадзіцелі і механікі, а таксама 60 аўтамабіляў.