У цэнтры Віцебска зацвілі крокусы

26 марта 2018

Першыя прыметы сапраўднай вясны ў Віцебску. На кветніку ў цэнтры горада зацвілі крокусы. У паўночным рэгіёне ўжо некалькі дзён запар трымаецца невялікі плюс. Супрацоўнікі "Зелянгаса" абяцаюць, што горад упрыгожаць каля мільёна кветак - гэта бягоніі, лабеліі, петуніі і сурфініі. У абласным цэнтры амаль тры гектары кветнікаў.