У цэнтры Брэста адкрыўся новы будынак Агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры

11 февраля 2016

У чатырохпавярховым корпусе - аперацыйная зала, архіў, аддзелы ацэнкі і рыэлтарскіх паслуг і нават актавая зала на 135 месцаў. Прапускная здольнасць агенцтва павялічылася ўдвая, да 500 чалавек. А дзякуючы сучасным тэхналогіям спрасціліся працэдуры афармлення нерухомасці. Будынак узвялі па індывідуальным праекце і кожны этап будоўлі здымалі на фота і відэа, што ўжо стала яркай хронікай гісторыі службы.

Сёння ў Брэсцкім агенцтве па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры працуе больш за 140 супрацоўнікаў. Штогод да іх звяртаюцца больш за тысячу чалавек.