У цэнтральным рэгіёне праходзіць акцыя "Нізкі паклон вам, баявыя сяброўкі"

17 апреля 2020
Жанчын-ветэранаў напярэдадні Дня Перамогі віншуе Мінскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з прадстаўнікамі бізнесу. Акрамя добрых слоў і ўдзячнасцяў для іх падрыхтавалі прадуктовыя наборы. Крупы, кансервы, салодкія пачастункі і, вядома, асабліва неабходныя ў гэты перыяд вітаміны - гародніну і садавіну. Усяго ў рамках акцыі даставяць амаль 250 прадуктовых набораў жанчынам-ветэранам Мінскай вобласці.