У цэнтральным рэгіёне працягваецца рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу"

1 апреля 2020
Да штодзённай працы леснікоў далучаюцца актыўныя жыхары вобласці: настаўнікі, бізнесмены, палітыкі. Расаду і інвентар раздаюць у лясгасах. Сёння ў нашых лясах пераважаюць іглічныя пароды - гэта елка і сасна. Сёлета стаўку зробяць на цвёрдалісцевыя: дуб, алешыну і бярозу. "Тыдзень лесу" ў гэтым годзе прысвечаны малой радзіме і 75-годдзю Вялікай Перамогі.