У Працоўным кодэксе Беларусі з'явіцца дыстанцыйная форма працы

28 апреля 2021

Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы працы.

У Беларусі за апошнія два гады колькасць пацярпелых працаўнікоў на вытворчасці значна скарацілася. Летась траўмы на вытворчасці атрымалі каля 2 тысяч чалавек. Cельская гаспадарка, будаўніцтва і лясная галіна застаюцца самымі траўманебяспечнымі сферамі ў Беларусі.  

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны плануе дапоўніць Працоўны кодэкс - у заканадаўстве з'явяцца змяшаная і дыстанцыйна-офісная формы працы.