У судзе Магілёва вынеслі вердыкт па гучнай справе 15-гадовай даўнасці

3 декабря 2020

За самае масавае ў гісторыі нашай краіны забойства судзілі 4 чалавек. Нагадаем, гэта жахлівае злачынства адбылося 1 чэрвеня 2005 года. У вёсцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна былі забіты чацвёра дарослых і двое дзяцей (6-гадовая дзяўчынка і 7-гадовы хлопчык. Ужо на наступны дзень праваахоўнікі затрымалі пяцярых мясцовых жыхароў. Малодшаму было 18 гадоў, старэйшаму - 24 гады. Суд доўжыўся больш за год. У выніку ўсіх пяцярых у сувязі з недаказанасцю віны апраўдалі. Адзін з падсудных - Аляксандр Клепча - быў вызвалены з-пад варты ў зале суда. Астатніх пакаралі тэрмінамі ад 4 да 10 гадоў за іншыя злачынствы. Але ўжо ў 2018 фігурантаў зноў затрымалі. Падставай сталі новыя звесткі экспертызы. Справу аб забойстве аднавілі.

У дачыненні да пятага абвінавачанага Клепчы крымінальная справа выдзелена ў асобную вытворчасць. Ніхто з фігурантаў падчас працэсу сваю віну не прызнаваў. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў. У бакоў ёсць час, каб яго абскардзіць.