У суботу ў Беларусі стартуе маштабная акцыя "Тыдзень лесу"

10 апреля 2019

20 мільёнаў дрэў пасадзяць за сем дзён. У суботу ў Беларусі

стартуе маштабная акцыя "Тыдзень лесу". З 13 красавіка пачнецца прыбіранне смецця ў лясных масівах і зонах адпачынку, у парадак прывядуць і гарадскія вуліцы, а таксама прыдарожныя ўчасткі і абочыны. Галоўная мэта - развіць беражлівае стаўленне да прыроды. Тыдзень лесу пройдзе ўжо 12-ты раз. Толькі летась 80 000 добраахвотнікаў пасадзілі больш за 25 мільёнаў высадкаў.

Валянцін Шатраўка, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі:  "У рэспубліцы за апошнія 8 гадоў адноўлена лясоў больш, чым вырублена. Гэта звязана з тым, што частка лясных культур ствараецца на тых землях неўрадлівых, якія мы прымаем у склад ляснога фонду, на тэрыторыях якіх ствараем лясы".

 Тыдзень лесу сёлета прысвечаны Году малой радзімы і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да юбілею з'явяцца сто алей памяці.