У суботу беларусы змогуць звярнуцца на прамыя тэлефонныя лініі

2 ноября 2018

У суботу па традыцыі беларусы змогуць звярнуцца на прамыя тэлефонныя лініі. Заўтра, 3 лістапада, з 9 і да паўдня на сувязь выйдуць намеснікі старшынь абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў, а таксама старшыні Саветаў дэпутатаў. У Мінаблвыканкаме на пытанні грамадзян адкажа намеснік старшыні Сяргей Неўмяржыцкі, у сталічнай мэрыі – старшыня Андрэй Шорац.