Устудыі ўдзельнікі парада Вольга Валчкевіч і Дзмітрый Алейнікаў

3 июля 2019

Адзін з самых доўгачаканых і кульмінацыйных момантаў вялікага святкавання Дня Незалежнасці - вячэрні парад. Па праспекце ля стэлы "Мінск - горад-герой" пройдуць каля 4 000 вайскоўцаў. 

Па традыцыі адкрыюць парад сувораўцы. Таксама перад гледачамі пройдзе больш за 300 адзінак тэхнікі нашай арміі, а ў небе мы ўсе разам зможам назіраць за яркім авіяцыйным шоу. 

Летась упершыню ў парадзе ўдзельнічалі жанчыны. Сёлета традыцыю працягнуць. Пройдуць тры такія элегантныя парадныя каробкі. Гэта будуць жанчыны, якія служаць у розных воінскіх падраздзяленнях, а таксама ў Міністэрстве ўнутраных спраў. 

Удзельнікі гэтага парада прыйшлі да нас у студыю - Вольга Валчкевіч, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска, а таксама Дзмітрый Алейнікаў, які будзе ўзначальваць парадны разлік тэрытарыяльных войскаў Гомельскай вобласці.