У краіне за суткі зарэгістраваны 1 689 пацыентаў з каранавірусам

2 декабря 2020

Міністэрства аховы здароўя абнавіла пералік краін, пасля прыбыцця з якіх неабходная самаізаляцыі на працягу дзесяці каляндарных дзён. Сярод іх Аўстрыя, Азербайджан, Венгрыя, Грэцыя, Грузія, Сербія, Турцыя, Эстонія.

Між тым за суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 689 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 608 чалавек.

Усяго з пачатку пандэміі зарэгістраваны 139 908 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Памерлі 1 174 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.