У краіне працягваюцца прыёмы грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3

21 февраля 2017

Новыя прадпрыемствы, рабочыя месцы - гэта паступленне падаткаў у бюджэт. Удзельнічаць у фарміраванні нашага агульнага кашалька павінен кожны. Гэта наша сацыяльная адказнасць.

Так, збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў заплацілі больш чым 54 тысячы беларусаў. Гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Між тым у краіне працягваюцца прыёмы грамадзян па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта № 3. Заявы аб вызваленні ад выплаты збору на пакрыццё фінансавання дзяржвыдаткаў аператыўна разглядаюцца камісіямі і на пасяджэннях гар- і райвыканкамаў. Толькі ў Магілёўскай вобласці ад выплаты вызваленыя 430 чалавек, у тым ліку з улікам цяжкіх жыццёвых сітуацый. На разглядзе яшчэ 677 заяў, якія паступілі за апошнія некалькі дзён. У Гомелі на сённяшні дзень камісіяй пры гарвыканкаме разгледжана 600 зваротаў, больш за палову з іх здаволена.

Працягваюцца і выязныя прыёмы на месцах кіраўніцтвам Адміністрацыі, памочнікамі Прэзідэнта - галоўнымі інспектарамі ў рэгіёнах. Запісацца на прыём можна і па тэлефонах мясцовых выканкамаў.