У краіне працягваецца падрыхтоўка да VI Усебеларускага народнага сходу

25 января 2021

Сёння ў Гродне прайшла нарада дэлегатаў форуму з удзелам прадстаўнікоў урада і Адміністрацыі Прэзідэнта. Абмяркоўвалася Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года. Таксама ўдзельнікі вылучылі і шэраг уласных прапаноў, якія былі сабраныя ў тым ліку і падчас дыялогавых пляцовак. У прыватнасці, урачы прапаноўваюць развіваць высокатэхналагічную медыцыну з выкарыстаннем інвазіўных метадаў лячэння ў кожным раённым цэнтры.

Пытанні, якія плануецца вынесці на VI Усебеларускі народны сход, датычацца практычна ўсіх сфер жыцця краіны, ад сельскай гаспадаркі да адукацыі. Таму іх абмеркаванне прадоўжыцца.