У сталіцу прыбыў "Цягнік памяці"

17 мая 2017

Патрыятычную акцыю пад такой назвай ужо адзінаццаты год запар ладзяць улады Калінінграда. У маршруце сёлета розныя гарады Расіі і Беларусі. Падчас падарожжа ўдзельнікі акцыі (а гэта амаль паўтысячы чалавек) разам успамінаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У нашай сталіцы госці ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск - горад-герой», а таксама наведалі музеі і сустрэліся са сталічнымі школьнікамі.

За дзесяць гадоў пасажырамі “Цягніка памяці” сталі амаль 4 тысячы жыхароў Калінінграда і вобласці. Гэта школьнікі, студэнты і ветэраны.