У сталіцы выбралі суперматулю

5 апреля 2017

За такі высокі статус змагаліся 10 фіналістак конкурсу. Псіхолагі, бізнес-лэдзі і дызайнеры - жанчыны, якія паспяхова сумяшчаюць прафесійную кар'еру і статус шматдзетнай сям'і. На сцэне Тэатра музкамедыі калекцыі фэмілі-лук, дэфіле ў вячэрніх сукенках і сямейныя творчыя выступленні. Матуляй з прыстаўкай «супер» выбралі Ганну Меляшэвіч.

На працягу месяца ўдзельніцы праекта наведвалі майстар-класы, курсы імідж-тэрапіі і трэнінгі. І даказалі, што вялікая сям'я – гэта выключна перавага. Сёння ў сталіцы пражывае больш за 12 тысяч шматдзетных сем’яў.