У сталіцы зрабілі прышчэпку ад грыпу больш за 400 тысяч чалавек

28 октября 2013
А гэта амаль 25% насельніцтва. У асноўным гэта медыкі, работнікі адукацыі і занятыя ў прамысловасці. Больш актыўна прышчапляюцца ў Фрунзенскім, Заводскім і Партызанскім раёнах. Акрамя таго, па асабістым жаданні і за ўласныя сродкі ў паліклініках і медцэнтрах прышчапіліся яшчэ 8 тысяч мінчан.

Масавая кампанія па вакцынацыі прадоўжыцца яшчэ 2 тыдні. Пажадана зрабіць прышчэпку ў гэты тэрмін. Пазней яна можа не падзейнічаць.