У сталіцы праходзіць конкурс "Студэнт года - 2020"

10 ноября 2020

У фінале гарадскога этапу за званне лепшага змагаюцца 11 прадстаўнікоў сталічных ВНУ. На сцэне Моладзевага тэатра эстрады яны прапануюць творчыя самапрэзентацыі, дэманструюць таленты і прамоўніцкае майстэрства. А ў інтэлектуальным конкурсе ім трэба будзе адказаць на каверзныя пытанні журы. Усяго фіналісты памераюцца сіламі ў чатырох намінацыях.

Лепшы атрымае тытул "Студэнт года - 2020" горада Мінска. Традыцыйна вызначаць і пераможца ў намінацыі "Студэнт года анлайн". За высокае званне на рэспубліканскім этапе конкурсу пазмагаюцца 4 чалавекі.