У сталіцы арганізавалі open-класы для маладых бацькоў

16 сентября 2018

Незвычайная школа для тат ператварыла гандлёвы цэнтр ва ўтульны дом. Упершыню ў сталіцы арганізавалі open-класы для маладых бацькоў. Вопытныя ўрачы распавялі татам аб асаблівасцях развіцця немаўлят, аб правілах першага прыкорму і догляду. Сакрэтамі сямейнага жыцця падзяліліся і папулярныя артысты. А разам з журналістамі таты паўдзельнічалі ў конкурсах і нават самастойна паспрабавалі прыгатаваць карысныя сняданкі.

Акрамя гэтага, працавалі гульнявыя зоны для дзяцей, а таксама былі арганізаваны і майстар-класы для маладых мам.