У сталічных універмагах стартавала дабрачынная акцыя "Партфель першакласніка"

24 июля 2019
Пакінуць сшыткі, ручкі, алоўкі мінчане могуць у спецыяльных кошыках, размешчаных побач з аддзелам  канцылярскіх тавараў. Акцыя будзе праходзіць у пяці ўнівермагах сталіцы да дваццаць пятага жніўня. У мінулым годзе за месяц мінчане сабралі сто пяцьдзесят ранцаў для першакласнікаў з наборам неабходных прылад. Сёлета ў планах падрыхтаваць партфелі для двухсот дзяцей са шматдзетных сем'яў.

Сёлета набыць школьныя тавары можна ў чатырохстах сталічных магазінах. Ужо зараз прапанаваны шырокі асартымент неабходных прылад і адзення. Для зручнасці маецца навігацыя па гандлёвых залах. Гарадскі кірмаш пад назвай "Пара ў школу" пройдзе сямнаццатага і васямнаццатага жніўня на пляцоўцы ля Палаца спорту.