У сталічнай падземцы адкрыецца... музей!

10 марта 2015

Першыя жэтоны, рарытэтныя фотаздымкі і ключы ад станцый метро! У сталічнай падземцы адкрыецца... музей! Каб трапіць на экскурсію, трэба даехаць да станцыі “Магілёўская” – у галерэі ля касавай залы ўжо рыхтуюць першую экспазіцыю. Замест квітка ў музей будуць пускаць па звычайных жэтонах. На ўваходзе ўсталююць турнікеты, як і ў самім метро. Сваіх першых наведвальнікаў музей прыме ў красавіку.

Расціслаў Юрэня, начальнік Мінскага метрапалітэна: "Зараз ідзе папаўненне экспазыцыі. Бадай, гэта самы працяглы і творчы працэс. Усе будаўнічыя працы ў нашым музеі скончаныя. Мы пакуль не хочам рабіць з гэтага рэкламы. Каб запрашаць наведвальнікаў, патрэбная экспазыцыя, якая створыць найболей поўнае ўражанне аб нашым прадпрыемстве".

Летась мінскай падземцы споўнілася 30 гадоў. На долю гэтага віду транспарту прыпадае 40% гарадскіх пасажыраперавозак.