У сталічнай мэрыі 12 верасня пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

8 сентября 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 12 верасня (у суботу) пройдуць прамыя тэлефонныя лініі.

У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе першы намеснік старшыні Уладзімір Кухараў. Ён кантралюе сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і арганізацыю працы з кадрамі.

У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.