У Салігорску дзякуючы падтрымцы Беларуськалія адкрыўся новы дашкольны цэнтр развіцця

5 ноября 2021

Навасельцамі сёння сталі і юныя жыхары Салігорска. Дзякуючы падтрымцы Беларуськалія цяпер у горадзе шахцёраў працуе дашкольны цэнтр развіцця. Сярод асаблівасцей  безбар'ернае асяроддзе і роўны доступ да ўсіх магчымасцей новабудоўлі. А іх тут шмат: гэта гульнявыя пакоі з інтэрактывам, лега-цэнтр, творчая майстэрня, 3 спартыўныя пляцоўкі, сэнсарна-дынамічная зала. 17 груп, у тым ліку інтэграванага навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі развіцця.