У наступным годзе канцэпцыю па развіцці рэкламнага рынку Мінска перагледзяць

11 декабря 2014
Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама падчас аператыўнага пасяджэння ў мэрыі. Сталіцу нельга ператвараць у рэкламную этыкетку - адзін з галоўных пастулатаў новай канцэпцыі. Сёння ў горадзе больш за 28 тысяч рэкламных шчытоў, банераў і білбордаў. 60 працэнтаў занятыя камерцыйным піярам. Адзначым, за распаўсюджаннем рэкламы спецыялісты ажыццяўляюць штодзённы кантроль.

Месца пад рэкламу выдзяляецца праз аўкцыёны альбо конкурсы. Так, за апошнія чатыры гады дзякуючы такім аўкцыёнам бюджэт горада папоўніўся шасцю з паловай мільярдамі рублёў.