За крок ад украінскай мяжы завязлі больш за тысячу паломнікаў-хасідаў

16 сентября 2020
Перанясёмся на беларуска-ўкраінскую мяжу. За сітуацыяй, якая складваецца там, ужо не першы дзень сочыць уся краіна. Пытанне пропуску ізраільцян ва Украіну па-ранейшаму застаецца адкрытым. Тысячы яўрэяў у гэты час года здзяйсняюць паломніцтва ў горад Умань Чаркаскай вобласці. Аднак сёлета на шляху да святых месцаў за крок ад украінскай мяжы больш за тысячу чалавек завязлі на нейтральнай тэрыторыі паміж дзвюма краінамі. Там паломнікі-хасіды знаходзяцца ўжо трое сутак, не пакідаючы спроб ажыццявіць рэлігійную місію. Увесь гэты час беларускі бок аказвае дапамогу вернікам. З падрабязнасцямі Ганна Кавалёва (відэа).