У сярэдзіне тыдня ў Мінску пахаладае

1 июля 2019

На змену спякоце прыйдзе камфортнае цёплае надвор'е. Заўтра ў сталіцы да 24 з плюсам. У дзённыя і начныя гадзіны магчымы дажджы і навальніцы. У сярэдзіне тыдня  пахаладае. Прыйдуць няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыйскага мора. У сераду  18  з плюсам і кароткачасовыя ападкі. Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.