У Расонскім раёне затрымалі буйную партыю нелегальнага алкаголю

16 января 2019

У Расонскім раёне затрымалі буйную партыю нелегальнага алкаголю, антысептыку і каньячнага спірту. Тавар з Расіі і, паводле слоў уладальніка, для ўласных патрэб. Паводле інфармацыі віцебскіх праваахоўнікаў, машыну спынілі для праверкі. Усяго ў 31-гадовага мужчыны канфіскавана 100 літраў з медрастворам, 40 літраў каньячнага спірту, а таксама 200 бутэлек гарэлкі расійскай вытворчасці. Усё - без беларускіх акцызаў і дакументаў. Прадукцыя канфіскаваная да рашэння суду.