У Беларусі працягваецца COVID-вакцынацыя

31 мая 2021

У Беларусі працягваецца імунізацыя насельніцтва. У Гомельскай вобласці прышчэпку ад COVID-19 зрабілі больш за 70 тысяч чалавек. Расійскі "Спадарожнік-V" - сёння самая папулярная ў насельніцтва вакцына, хоць сетка паліклінік выкарыстоўвае не толькі яе. Медустановы вобласці атрымалі і новую партыю кітайскага прэпарата на 5 тысяч доз. 

Для стварэння калектыўнага імунітэту неабходна прышчапіць да 70 % насельніцтва. Гэтую задачу медыкі плануюць выканаць да восені.