У рамках падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў прайшла першая сустрэча маладзёжных сервісных атрадаў

15 января 2019

У чэрвені падчас спартыўнага форуму маладыя людзі будуць дапамагаць у арганізацыі харчавання і вольнага часу ў алімпійскай вёсцы і зонах гасціннасці. Студэнты і навучэнцы мінскіх ВНУ і каледжаў ужо маюць адпаведны вопыт у студэнцкіх атрадах па розных напрамках. Наперадзе ў валанцёраў моўныя курсы і практычныя заняткі па рэстаранным сэрвісе.

Сталовая на тэрыторыі спартыўнай вёскі будзе працаваць кругласутачна на працягу двух тыдняў. Наведвальнікам прапануюць стравы еўрапейскай кухні, у тым ліку нацыянальнай беларускай, а таксама азіяцкай. На Еўрапейскія гульні ў Мінск чакаецца не менш як 30 тысяч турыстаў і 10 тысяч гасцей.