У рамках Армейскіх міжнародных гульняў - 2017 праходзіць конкурс "Воін Садружнасці"

1 августа 2017

У рамках Армейскіх міжнародных гульняў - 2017" праходзіць і конкурс ваенна-прафесійнага майстэрства "Воін Садружнасці". Месца дзеяння - Мінск, удзельнікі - вайскоўцы дружалюбных армій СНД. Самы трапны воін вызначыўся напярэдадні. Сярод дзяўчат першая - беларуска Ганна Кавалеўская, сярод мужчын - прадстаўнік Узброеных Сіл Казахстана Алжас Ермекаў. Этап па агнявой падрыхтоўцы "Снайпер" прайшоў на палігоне 120-й асобнай механізаванай брыгады. Асноўнай задачай тут была праверка практычных навыкаў у стральбе з аўтамата Калашнікава. На выкананне практыкавання адводзілася каля 200 секунд і 18 патронаў - усяго канкурсанты выканалі па 5 выстралаў са становішчаў стоячы, лежачы і з калена.